| Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Запрашаем у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі!
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі, ці НАНБ) з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь -- краіны ў самым цэнтры Еўропы. Акадэмія навук падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.

Галоўны корпус Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску
Заснаваная ў кастрычніку 1928 года як Беларуская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вядучым даследчым цэнтрам Беларусі, які аб'ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцей і дзесяткі даследчых, канструктарскіх, навукова-вытворчых і ўкараняльніцкіх арганізацый. У Акадэміі навук працуе звыш 17,2 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персаналу. Сярод іх больш за 6,4 тыс. даследчыкаў, каля 540 дактароў навук і звыш 1950 кандыдатаў навук.
|
© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2008
Апошняе абнаўленне: 29.04.2008
|