Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Аб акадэміі

Галоўная старонка / Аб акадэміі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, урачыста адкрытая 1 студзеня 1929 года, заснавана на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922--1928), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук у адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ад 13 кастрычніка 1928 года. За прайшоўшыя 80 гадоў акадэмія ўнесла важкі ўклад у развіццё навукі і тэхнікі ў Беларусі, умацаванне нацыянальнай эканомікі і абароны, падрыхтоўку значнай колькасці спецыялістаў для навукова-даследчых цэнтраў, вышэйшых навучальных устаноў і розных галін прамысловасці.

Гістарычная даведка
Нарматыўная база
Органы кіравання
Аддзяленні навук
Апарат НАН Беларусі
Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Галоўны корпус Акадэміі навук (будынак Прэзідыума НАН Беларусі), які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і асноўная частка яе навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца ў Мінску -- сталіцы Беларусі. Шэраг арганізацый Акадэміі навук размешчаны ў абласных цэнтрах рэспублікі -- Брэсце, Гомелі, Гродна, Магілёве і Віцебску, а таксама ў іншых рэгіёнах Беларусі.