Аб акадэміі

Галоўная старонка / Аб акадэміі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, урачыста адкрытая 1 студзеня 1929 года, заснавана на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922–1928), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук у адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ад 13 кастрычніка 1928 года. За прайшоўшыя 89 гадоў акадэмія ўнесла важкі ўклад у развіццё навукі і тэхнікі ў Беларусі, умацаванне нацыянальнай эканомікі і абароны, падрыхтоўку значнай колькасці спецыялістаў для навукова-даследчых цэнтраў, вышэйшых навучальных устаноў і розных галін прамысловасці.

Гістарычная даведка
Нарматыўная база
Органы кіравання
Аддзяленні навук
Апарат НАН Беларусі
Прэзідэнты НАНБ з 1928 года
Савет маладых вучоных
Аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў НАН Беларусі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі
Музеі і Цэнтральны навуковы архіў

Галоўны корпус Акадэміі навук (будынак Прэзідыума НАН Беларусі), які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і асноўная частка яе навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца ў Мінску – сталіцы Беларусі. Шэраг арганізацый Акадэміі навук размешчаны ў абласных цэнтрах рэспублікі – Брэсце, Гомелі, Гродна, Магілёве і Віцебску, а таксама ў іншых рэгіёнах краіны.



© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс