Bel · Eng · Rus  |  Толькі тэкст  
  Галоўная
  Навіны
Аб акадэміі:
    Гістарычная даведка
    Нарматыўная база
    Органы кіравання
    Аддзяленні навук
    Апарат НАН Беларусі
    Прэзідэнты НАНБ з 1928 года
  Дзейнасць акадэміі
  Члены акадэміі
  Арганізацыі
  Выданні акадэміі
  Канферэнцыі
  Кантакты
  Карта сайта
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі


Аб акадэміі
Галоўная старонка / Аб акадэміі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, урачыста адкрытая 1 студзеня 1929 года, заснавана на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922--1928), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук у адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ад 13 кастрычніка 1928 года. За прайшоўшыя 80 гадоў акадэмія ўнесла важкі ўклад у развіццё навукі і тэхнікі ў Беларусі, умацаванне нацыянальнай эканомікі і абароны, падрыхтоўку значнай колькасці спецыялістаў для навукова-даследчых цэнтраў, вышэйшых навучальных устаноў і розных галін прамысловасці.

Галоўны корпус Акадэміі навук (будынак Прэзідыума НАН Беларусі) і асноўная частка яе навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца ў Мінску -- сталіцы Беларусі. Шэраг арганізацый Акадэміі навук размешчаны ў абласных цэнтрах рэспублікі -- Брэсце, Гомелі, Гродна, Магілёве і Віцебску, а таксама ў іншых рэгіёнах Беларусі.



© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2008
Апошняе абнаўленне: 27.02.2008