Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі
Еўрапейскія гульні
Форум по региональному сотрудничеству и развитию в рамках инициативы «Пояс и Путь»

Конкурс сярод навуковых арганізацый для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Конкурсы / Рэспубліканская дошка Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару заснавана ў 1999 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. № 573 “Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару”. Гэтым жа Указам зацверджана Палажэнне аб Рэспубліканскай дошцы Гонару. Намінацыя для навуковых арганізацый была ўведзена ў 2005 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2005 года № 378. Зараз колькасць месцаў на Рэспубліканскай дошцы Гонару – 73, у тым ліку для навуковых арганізацый – 4. Згодна з Палажэннем прэтэндэнтаў сярод навуковых арганізацый для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Конкурс сярод навуковых арганізацый праводзіцца на падставе Інструкцыі аб парадку вылучэння кандыдатур з ліку навуковых арганізацый і вызначэння лепшых сярод іх для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару, зацверджанай сумеснай пастановай НАН Беларусі і ДКНТ ад 15 сакавіка 2017 г. № 4/5 (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 05.04.2017, 7/3730). Пераможцаў сярод навуковых арганізацый вызначае міжведамасная камісія, якая ствараецца сумесным рашэннем НАН Беларусі і ДКНТ. Месцы для навуковых арганізацый на Рэспубліканскай дошцы Гонару размяркоўваюцца наступным чынам: 3 месцы – для навуковых арганізацый прыродазнаўча-навуковага і тэхнічнага профілю; 1 месца – для навуковых арганізацый грамадскага і гуманітарнага профілю.

Інструкцыя аб парадку вылучэння кандыдатур з ліку навуковых арганізацый і вызначэння лепшых сярод іх для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Табліца паказчыкаў (форма)

Склад Міжведамаснай камісіі па вызначэнні лепшых сярод навуковых арганізацый для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

Пералік навуковых арганізацый – пераможцаў спаборніцтваў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару