Навуковыя саветы і камітэты

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Навуковыя саветы і камітэты

Важнай складовай часткай сістэмы каардынацыі навуковай дзейнасці з’яўляюцца саветы, камісіі і камітэты НАН Беларусі, якія створаны пры Прэзідыуме НАН Беларусі, аддзяленнях і навуковых інстытутах акадэміі, згодна з Палажэннем аб навуковых саветах (камісіях) №36 ад 21.05.2010 і Палажэннем аб парадку стварэння і функцыянавання праблемных саветаў пры аддзяленнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі №43 ад 09.02. 2015. Сумесна з навуковымі саветамі розных узроўняў яны ажыццяўляюць выпрацоўку прапаноў па каардынацыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў адпаведных галінах навукі па напрамках, якія маюць вызначальнае значэнне для рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, развіцця навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Праблемныя саветы пры аддзяленнях НАН Беларусі:

Праблемны савет пры Аддзяленні фізікі, матэматыкі і інфарматыкі (уключае пяць секцый па напрамках: фатоніка; тэарэтычная фізіка, фізіка элементарных часціц; опта-, мікра- і ЗВЧ-электроніка, радыёфізіка; матэматыка; інфарматыка, інфармацыйныя тэхналогіі і касмічныя даследаванні)
Праблемны савет па матэрыялазнаўстве пры Аддзяленні фізіка-тэхнічных навук
Праблемны савет па машынабудаванні і прыборабудаванні пры Аддзяленні фізіка-тэхнічных навук
Праблемны савет па энергетыцы пры Аддзяленні фізіка-тэхнічных навук
Праблемны савет пры Аддзяленні хіміі і навук аб Зямлі (уключае дзве секцыі па напрамках: хімія, хімічныя тэхналогіі і матэрыялы; прыродакарыстанне)
Праблемны савет пры Аддзяленні біялагічных навук
Праблемны савет пры Аддзяленні медыцынскіх навук | Web-сайт
Праблемны савет пры Аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў (уключае дзве секцыі па пытаннях: духоўна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь; сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь)
Праблемны савет пры Аддзяленні аграрных навук

Навуковыя саветы:

Навукова-тэхнічны савет па адытыўнай вытворчасці
Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па каардынацыі дзейнасці гербарыяў
Беларускі камітэт славістаў
Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры НАН Беларусі
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі
Камісія НАН Беларусі па гісторыі навукі
Камісія па апытаннях грамадскай думкі пры НАН Беларусі | Пастанова і Палажэнне аб камісіі
Міжведамасны каардынацыйны савет Нацыянальнай грыд-сеткі
Міжведамасны назіральны савет навукова-адукацыйных сетак Беларусі
Савет па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве НАН Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай
Міжведамасная камісія Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі
Міжведамасны каардынацыйны савет Міжнароднай праграмы па геанавуках (МПГК) у Беларусі
Міжакадэмічны савет па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы
Міжведамасны каардынацыйны савет па праблемах харчавання


© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс