У лютым 1953 года пры Прэзідыуме Акадэміі навук БССР быў створаны міжгаліновы Савет па каардынацыі навуковай дзейнасці. Пастановай Агульнага сходу Акадэміі навук у лістападзе 1994 года ён быў пераўтвораны ў Савет па каардынацыі фундаментальных даследаванняў, палажэнне аб якім было зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1998 г. №1657.
У 2002 годзе сфера дзейнасці савета была расшырана і рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь ён быў пераўтвораны ў Савет па каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў (СКФПД). Згодна з палажэннем аб ім, СКФПД з'яўляеццаа кансультатыўна-дарадчым органам па пытаннях каардынацыі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь, фінансуемых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта, знаходзіцца пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзейнічае на грамадскіх пачатках. Персанальны склад савета зацвярджаецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
Старшыня савета
МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч, доктар эканаміных навук, профессор,
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Намеснік старшыні савета
МАЦЮШКОЎ Уладзімір Ягоравіч, доктар тэхнічных навук, прафесар,
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Вучоны сакратар савета
ТАРАСЕВІЧ Уладзімір Аляксандравіч, доктар хімічных навук,
намеснік галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі