Падрыхтоўка навуковых кадраў

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў

Адной з асноўных задач Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, павышэння кваліфікацыі вучоных і спецыялістаў. Акадэмія навук забяспечвае падрыхтоўку навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру, аспірантуру, саіскальніцтва і магістратуру, мае ў сваім складзе профільную дзяржаўную ўстанову адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў”.
Магістратура НАН Беларусі
Аспірантура НАН Беларусі
Дактарантура НАН Беларусі
Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў
Акадэмія навук садзейнічае павышэнню навуковага ўзроўню нацыянальнай сістэмы адукацыі, удзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. У адпаведнасці са сваім Статутам НАН Беларусі можа выступаць у якасці заснавальніка камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, у тым ліку навуковых і па падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, устаноў адукацыі са статусам універсітэта.



© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс