Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Магістратура НАН Беларусі

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Магістратура НАН Беларусі

З мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі навуковых кадраў, скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі да абароны кандыдацкіх дысертацый, а таксама лепшага адбору маладых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў для далейшага навучання ў аспірантуры, з 2007 г. у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачата падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй другой ступені (магістратура), якая ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыі "Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі". Навучанне ў акадэмічнай магістратуры ажыццяўляецца па вочнай форме на бюджэтнай і платнай асновах на падставе ліцэнзіі №02100/0112260, выдадзенай Міністэрствам адукацыі Республікі Беларусь. Тэрмін навучання - адзін год.

Першыя выпускнікі магістратуры

Першыя выпускнікі акадэмічнай магістратуры (10 ліпеня 2008 г.)

У планах работы магістрантаў слуханне курсаў лекцый са здачай экзаменаў і залікаў па спецыяльнасці і спецкурсах, выкананне пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка і абароны магістарскай дысертацыі, падрыхтоўка ў рамках кандыдацкага мінімуму і сдача кандыдацкіх экзаменаў і дыферэнцыраванага заліку па агульнаадукацыйных дысцыплінах. У лік выкладчыкаў, якія ажыццяўляюць вучэбны працэс у магістратуры, уваходзяць акадэмікі і члены-карэспондэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ведучыя вучоныя і спецыялісты навуковых арганізацый Акадэміі навук, выкладчыкі Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і беларускіх ВНУ. Першы выпуск з акадэмічнай магістратуры адбыўся ў 2008 г.

У 2012/2013 навучальным годзе падрыхтоўка магістраў вядзецца па наступных спецыяльнастях другой ступені вышэйшай адукацыі:

1-31 80 01 Біялогія
1-21 80 14 Мастацтвазнаўства
1-31 80 03 Матэматыка
1-36 80 03 Машынабудаўніцтва і машыназнаўства
1-31 80 09 Прыкладная матэматыка і інфарматыка
1-23 80 04 Сацыялогія
1-31 80 05 Фізіка
1-31 80 06 Хімія
1-25 80 04 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Галоўная старонка / Дзейнасць акадэміі / Падрыхтоўка навуковых кадраў / Магістратура НАН Беларусі / Да пачатку старонкі