Члены акадэміі

Галоўная старонка / Члены акадэміі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'ядноўвае ў сваім складзе членаў Акадэміі навук, іншых членаў Агульнага сходу Акадэміі навук, аддзяленні і рэгіянальныя філіялы Акадэміі навук, апарат Акадэміі навук, навуковыя арганізацыі, у тым ліку навукова-практычныя цэнтры Акадэміі навук, і іншыя юрыдычныя асобы, якія знаходзяцца ў яе падпарадкаванні, супрацоўнікаў гэтых арганізацый і юрыдычных асоб.

Членамі Акадэміі навук з'яўляюцца правадзейныя члены (акадэмікі), члены-карэспандэнты, ганаровыя і замежныя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Колькасць правадзейных членаў і членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і згодна з Указам Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2003 г. №56 складае 100 акадэмікаў і 145 членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У дадзены час у склад Акадэміі навук уваходзяць 89 акадэмікаў, 130 членаў-карэспандэнтаў, 4 ганаровыя і 17 замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Згодна з Законамі Рэспублікі Беларусь Аб навуковай дзейнасці і Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, званні правадзейнага члена (акадэміка) і члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца акадэмічнымі вучонымі званнямі і прысвойваюцца вядомым вучоным -- грамадзянам Рэспублікі Беларусь па выніках выбараў, што праводзяцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Необходнай умовай прысваення акадэмічных вучоных званняў з'яўляецца наяўнасць вучонай ступені доктора навук.

Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі праводзяцца адзін раз у два-тры гады ў межах маючыхся вакансій па спецыяльнасцях, якія зацвярджаюцца Прэзідыумам Акадэміі навук, у адпаведнасці са Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Палажэннем аб выбарах членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Беларусі выбіраюцца Агульным сходам Акадэміі навук тайным галасаваннем.

Выбары ганаровых і замежных членаў НАН Беларусі назначаюцца Прэзідыумам Акадэміі навук. Кандыдаты ў ганаровыя і замежныя члены Акадэміі навук вылучаюцца агульнымі сходамі аддзяленняў Акадэміі навук і выбіраюцца Агульным сходам Акадэміі навук у парадку, устаноўленым Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для вылучэння і выбрання акадэмікаў.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Да пачатку старонкі

© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс