Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Буракоў В.С.

Акадэмік БУРАКОЎ Віктар Сямёнавіч

Віктар Сямёнавіч Буракоў (н.25.03.1931, в. Забалацце Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1968; ч.-кар. з 1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1955). З 1955 г. у Інстытуце фізікі АН БССР: навуковы супрацоўнік, з 1969 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова з 1977 г. загадчык лабараторыі. У 1983-1987 гг. дырэктар Вопытна-вытворчага прадпрыемства па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР (Мінск). З 1987 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі, адначасова ў 1989-1992 гг. член Прэзідыума АН Беларусі. У 1992-1997 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, адначасова з 1992-1993 гг. дырэктар-арганізатар, з 1992 г. загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі, у 1997-2002 гг. саветнік Прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі. З 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі, з 2007 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. У 1990-1992 гг. галоўны рэдактар “Часопіса прыкладной спектраскапіі”, у 1992-1997 гг. галоўны рэдактар часопіса “Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук”.

Работы па квантавай электроніцы і спектраскапіі плазмы. Распрацаваў метады вывучэння параметраў лазераў, павышэння іх к.п.д., атрымаў спецыяльныя рэжымы іх работы для мэт спектраскапіі плазмы; высветліў працэсы ўзаемадзеяння магутнага лазернага выпраменьвання з нізкатэмпературнай плазмай, прыроду назіраемых пры гэтым нелінейных эфектаў; развіў метады ўнутрырэзанатарнай спектраскапіі і пашырыў галіны яе прымянення. Сумесна з Фізіка-тэхнічным інстытутам імя А.Ф.Іофе АН СССР даследаваў высокатэмпературную плазму ў устаноўках “Токамак” метадам рэзананснай лазернай флюарэсцэнцыі. Ажыццявіў распрацоўку новых метадаў спектральнага аналізу і іх укараненне на прадпрыемствах рэспублікі.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, 11 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыны ІІІ ступені (1999), медалём.

Асноўныя працы:
1. Практическое руководство по спектральному анализу. Мн.: Изд. АН БССР, 1960 (совм. с А.А. Янковским).
2. Лазерная спектроскопия плазменных образований // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
3. Внутрирезонаторная лазерная спектроскопия: диагностика плазмы и спектральный анализ (совм. с С.Н. Райковым) // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, №4.
4. Физика плазмы и плазменные технологии в Беларуси. Мн., 2001 (совм. с С.Н. Райковым, В.Д. Шимановичем).

Літаратура:
1. Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-матэм. навук. 2001, №1.
2. Биобиблиография ученых Беларуси: Академик Виктор Семенович Бураков. Минск: ИМАФ НАН Беларуси, 2001.
3. Віктар Сямёнавіч Буракоў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-матэм. навук. 2006, №1.
3. Вiктар Сямёнавiч Буракоў (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-матэм. навук. 2011, №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі