Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Ігнатоўскі У.М.

1-шы прэзідэнт НАН Беларусі
ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч


Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.04.1881, в. Токары Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. - 04.02.1931), гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Усеукраінскай акадэміі навук (1929).

Скончыў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). У 1914-1920 гг. выкладчык, дырэктар Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1920 г. нарком земляробства БССР, у 1920-1926 гг. нарком асветы БССР. З 1921 г. прафесар, дэкан, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1925 г. старшыня (з 1927 г. прэзідэнт) Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 1929-1931 гг. прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук. У 1925-1927 гг. член ЦВК СССР, у 1922-1930 гг. член ЦВК БССР, у 1924-1930 гг. член Прэзідыума ЦВК БССР.

Займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі. Апублікаваў шэраг буйных манаграфічных даследаванняў, у тым ліку аднe з першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі - "Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi" (1919; 5 выд., 1991). Яго манаграфія "1863 на Беларусi: Нарыс падзей" (1930) стала першым у беларускай гістарыяграфіі буйным даследаваннем па гісторыі гэтага паўстання. Значную ўвагу надаваў гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых гадоў савецкай улады ў Беларусі. Яму належыць распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай гісторыі з улікам марксісцка-ленінскай метадалогіі гісторыі.

Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-публіцыстычных работ, у тым ліку 8 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Краткий очерк истории Белоруссии. 5-е изд. Мн.: Беларусь, 1992.
2. Гiсторыя Беларусi ў ХIХ i пачатку ХХ сталецьця. Выд. 3, Мінск, 1928.
3. Белоруссия: Территория, население, экономика. Важнейшие моменты истории. Экономический очерк Советской Белоруссии и ее округов. Мн.: Изд. СНК БССР, 1926 (в соавт. с А.Смоличем).
4. 1863 на Беларусi: Нарыс падзей. Мінск, 1930.

Літаратура:
1. Iгнаценка I., Кароль А. Усевалад Iгнатоўскi i яго час. Мінск, 1991.
2. Акадэмiк У.М. Iгнатоўскi: Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
3. Ignatovskii, Vsevolod Makar'evich // The Modern Encyclopedia of Russian and Soviet History. Vol.14. Academic International Press, 1979.
4. Брыгадзін П.І., Мацяс І.Дз. Усевалад Ігнатоўскі: Палітычны дзеяч, вучоны. Мн.: Полымя, 1998.
5. Петрыкаў П.Ц. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (Да 125-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006, №2.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі