Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Клубовіч У.У.

Акадэмік КЛУБОВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч

Уладзімір Уладзіміравіч Клубовіч (н.06.03.1933, в. Варонічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1977), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2010).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1956). У 1957-1975 гг. навуковы супрацоўнік, у 1975 г. загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1975 г. дырэктар Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, у 1994-2002 гг. дырэктар Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Даследаванні па пластычнасці і апрацоўцы металаў пры ўздзеянні на іх ультрагукавых хістанняў. Распрацаваў замкнутыя хістальныя сістэмы для апрацоўкі металаў і сплаваў з накладаннем прадольных ультрагукавых хістанняў, даследаваў заканамернасці і асаблівасці пластычнага цячэння металу ва ўмовах сумеснага статычнага і дынамічнага нагружэння. Распрацаваў працэс атрымання каразійнастойкага кампазіцыйнага дроту з накладаннем ультрагукавых хістанняў. Стварыў навуковыя асновы выкарыстання ультрагуку для кіравання працэсамі самараспаўсюджвальнага высокатэмпературнага сінтэзу, іонаплазменнага напылення, уздзеяння ультрагуку на сплавы з памяццю формы, прымянення ультрагуку ў медыцыне і біятэхналогіі.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл прац “Распрацоўка навуковых асноў выкарыстання магутнага ультрагуку ў тэхналагічных працэсах апрацоўкі матэрыялаў”.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, 160 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1979), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Применение ультразвука в промышленности. Мн.: Наука и техника, 1967 (совм. с В.П.Северденко).
2. Ультразвук и пластичность. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В.П.Северденко, А.В.Степаненко).
3. Ультразвуковая обработка материалов. Мн.: Наука и техника, 1981 (совм. с А.В.Степаненко).
4. Ультразвуковая пайка в радио- и приборостроении. Мн.: Наука и техника, 1985 (совм. с М.Д.Тявловским, В.Л.Ланиным).
5. Методы выращивания кристаллов из растворов. Мн., 1991 (совм. с Н.К.Толочко).
6. Ультразвуковые виброударные процессы. Мн.: БНТУ, 2004 (совм. с В.В.Артемьевым, В.Н.Сакевичем).
7. Ультразвук в процессах СВС. Мн., 2006 (совм. с М.М.Кулаком, Б.Б.Хина).
8. Технологии изготовления и обработки специальных периодических профилей. Мн.: БНТУ, 2007 (совм. с В.А.Томило).
9. Ультразвук в технологии производства композиционных кабелей. Мн.: Беларуская навука, 2012 (совм. с В.В.Рубаником, Ю.В.Царенко).

Літаратура:
1. Владимир Владимирович Клубович (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiзiка-тэхн. навук. 2003. №1.
2. Владимир Владимирович Клубович (К 75-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiзiка-тэхн. навук. 2008. №2.
3. 50 лет служения науке - 75 лет Клубовичу В.В. // Атэстацыя. 2008, №2.

Вэб-публікацыі:
1. Владимир Владимирович Клубович (К 80-летию со дня рождения). Сайт ИТА НАН Беларуси.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі