Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Камароў У.С.

Акадэмік КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч

Уладзімір Сямёнавіч Камароў (н.29.01.1923, в. Княжыцы Магілёўскага р-на), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар з 1970), доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1952). З 1956 г. працуе ў АН БССР. У 1964-1966 гг. намеснік дырэктара, з 1966 г. загадчык лабараторыі, 1969-1993 гг. дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі, адначасова ў 1982-1992 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя працы прысвечаны даследаванню адсарбентаў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Паказаў залежнасць адсорбцыі кампанентаў бінарных раствораў ад тэрмадынамічных уласцівасцей раствору, прыроды і структуры адсарбенту. Вывучыў тэрмадынаміку набухання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам. Устанавіў механізм рэгулявання порыстай структуры адсарбентаў і каталізатараў, атрымліваемых пры ўздзеянні на іх гелі разнастайных фактараў, агульную заканамернасць сінтэзу суасаджаных порыстых рэчываў і характар фарміравання іх структуры. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у т.л. на аснове прыродных алюмасілікатаў.

Аўтар звыш 800 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій і 150 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 за распрацоўку і ўкараненне новых каталізатараў і тэхналагічных працэсаў, якія забяспечваюць інтэнсіфікацыю вытворчасці капралактаму і павышэнне яго якасці пры значным скарачэнні шкодных выкідаў у акаляючае асяроддзе. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1999 г. за манаграфію “Тэорыя, сінтэз, структура і ўласцівасці атрымліваемых адсарбентаў”.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1983), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Чырвонай Зоркі (1945), Славы ІІІ ступені (1944), Айчыннай вайны І ступені (1985), Францыска Скарыны (1999), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Каучукоподобные полимеры - сорбенты и хроматографические материалы. Мн., 1959 (совм. с Г.Л. Старобинцем).
2. Адсорбционно-структурные, физико-химические и каталитические свойства глин Белоруссии. Мн., 1970.
3. Структура и пористость адсорбентов и катализаторов. Мн.: Наука и техника, 1988.
4. Адсорбенты: вопросы теории, синтеза и структуры. Мн.: Беларуская навука, 1997.
5. Синтез и регулирование пористой структуры адсорбентов. Мн.: Бел. изд. Товарищество "Хата", 2003.

Літаратура:
1. Владимир Семенович Комаров (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. №1.
2. Владимир Семенович Комаров (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2003. №1.
3. Владимир Семенович Комаров (К 85-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі