Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Касцюк М.П.

Акадэмік КАСЦЮК Міхаіл Паўлавіч

Міхаіл Паўлавіч Касцюк (н. 26.03.1940, в. Масцішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987).

Закончыў Гродзенскі дзяржпедінстытут імя Янкі Купалы (1963). У 1969-1970 гг. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі АН БССР. З 1975 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП Беларусі. У 1981-1988 гг. намеснік дырэктара, у 1988-1999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1999 г. загадчык аддзела, з 2007 г. галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковыя даследаванні пераважна па гісторыі Беларусі ХХ ст., у т.л. гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі рэспублікі. Даследаваў вытворчую дзейнасць працаўнікоў сяла, арганізацыйна-гаспадарчае развіццё калхознага ладу, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР, эвалюцыю свядомасці працоўных. Вывучае гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, характар савецкага ладу, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш. З’яўляецца адным з аўтараў прац “Гісторыя Беларускай ССР” (т.4,1975)), “Перамога калхознага ладу ў Беларускай ССР” (1981). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў другога тома “Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР” (1985), “Нарысаў гісторыі Беларусі” у 2-х частках (1994-1995), “Гісторыя Беларусі” ў 6-ці тамах (т.1-5, Мінск, 2000-2007).

Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В.А.Капцюга (2003) за кнігу “Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў ХІХ-ХХ стст”.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010).

Асноўныя працы:
1. Идейно-политическое воспитание крестьянства (1926-1937 гг.). Мн., 1979.
2. Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). Мн., 1986.
3. Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. Мн., 1989.
4. Бальшавiцкая сiстэма ўлады на Беларусi. Мн., 2000; М., 2002.

Літаратура:
1. Ігнаценка І.М., Навіцкі У.І., Лыч Л.М., Васілеўская Н.У. Міхаіл Паўлавіч Касцюк (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 2000. №1.
2. Навіцкі У.І., Лыч Л.М., Васілеўская Н.У., Мазец В.Г. Міхаіл Паўлавіч Касцюк (Да 65-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 2005. №1.
3. Каваленя А.А. Міхаіл Паўлавіч Касцюк (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітарных навук. 2010. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі