Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Кукрэш Л.В.

Акадэмік КУКРЭШ Леанід Васільевіч

Леанід Васільевіч Кукрэш (н.27.07.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне раслінаводства, селекцыянер. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960). У 1960-1969 гг. у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Галоўны аграном саўгаса, першы сакратар райкама камсамола, старшыня калгаса. У 1969-1972 гг. старшы аграном упраўлення сельскай гаспадаркі Жабінкаўскага раёна, начальнік раённай станцыі аховы раслін. У 1972-1989 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, з 1989 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства і кармоў. З 1994 г. галоўны саветнік Галоўнага ўпраўлення АПК Савета Міністаў Рэспублікі Беларусь. У 2003-2008 гг. загадчык сектара навукі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. саветнік па вытворчасці Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы ў галіне селекцыі, земляробства і раслінаводства. Унёс уклад у распрацоўку тэхналогіі вырошчвання зернабабовых культур, рашэнне праблем вытворчасці расліннага бялку, павышэнне прадуктыўнасці збожжавай гаспадаркі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ў Беларусі шырока разгорнуты работы па селекцыі гароху і яравой вікі. У выніку створаны і раяніраваны сарты гароху новых морфатыпаў Белус, Агат, Беларус, Світанак, яравой вікі Наталі. Суаўтар створанага ў Беларусі сорту яравога трыцікале Інеса.

Аўтар звыш 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Вика яровая. Биология и культигенез. Мн.: Навука i тэхнiка, 1991.
2. Зернобобовые культуры. Мн.: Ураджай, 1992 (совм. с Лукашевич Н.П.).
3. Горох (биология, агротехника, использование). Мн.: Ураджай, 1997 (совм. с Лукашевич Н.П.).

Літаратура:
1. К 60-летию со дня рождения академика ААН РБ Леонида Васильевича Кукреша // Весцi Акадэмii аграрных навук Рэспублiкi Беларусь. 1998. №3.
2. Леонид Васильевич Кукреш (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі