Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Ламан М.А.

Акадэмік ЛАМАН Мікалай Апанасавіч

Мікалай Апанасавіч Ламан (н. 01.01.1941), в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2000). Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2008).

Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1963). З 1968 г. у АН БССР. У 1974-1978 гг. вучоны сакратар Аддзялення біялагічных навук, з 1979 г. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2000-2010 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя У.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асноўныя працы па прадукцыйных працэсах раслін, даследаванні морфафізіялагічных заканамернасцей фарміравання і функцыянавання высокапрадуктыўных і ўстойлівых аграцэнозаў сельскагаспадарчых культур, эколага-фізіялагічных асноў павышэння іх прадуктыўнасці. Сфарміраваў канцэпцыю біялагічнага патэнцыялу прадуктыўнасці як новы метадалагічны прыём аналізу заканамернасцей фарміравання аграфітацэнозаў, пазнання асаблівасцей узаемасувязі і інтэграцыі асобных функцыянальных сістэм расліны ў прадукцыйным працэсе. Высунуў гіпотэзу аб тым, што галоўным фактарам перарывістасці ў эвалюцыі біёты планеты Зямля з’яўляюцца перыядычныя змены рэжыму сонечнай радыяцыі каля яе паверхні, г.зн. чаргаванні этапаў развіцця жыцця ва ўмовах суцэльнага воблачнага покрыва (дыфузнае асвятленне, бясценевае святло) і ва ўмовах, калі зямной паверхні дасягае прамое сонечнае святло (гетэрагеннае па сонечнай радыяцыі асяроддзе, моцныя светлавыя градыенты).

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 3 кніг, 17 вынаходстваў і патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Биологический потенциал ячменя (устойчивость к полеганию и продуктивность). Мн.: Наука и техника, 1984 (совм. с Н.Н.Стасенко, С.А.Каллер).
2. Потенциал продуктивности хлебных злаков (технологические аспекты реализации). Мн.: Наука и техника, 1987 (совм. с Б.Н.Янушкевичем, К.И.Хмурцом).
3. Концепция биологического потенциала в исследованиях продукционного процесса растений // Украинский ботанический журнал. 1991. Т.48, №4.
4. Периодические изменения режима солнечной радиации у поверхности планеты Земля как главный фактор прерывистости в эволюции ее биоты // Труды Международного форума по проблемам науки, техники и образования. Москва, 1998.
5. Физиолого-экологические основы оптимизации продукционного процесса агрофитоценозов (поликультура в растениеводстве). Мн.: Право и экономика, 2005 (в соавт).

Літаратура:
1. Николай Афанасьевич Ламан (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя бiял. навук. 2001. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі