Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (08.11.1883, маёнтак Калеснікі Дзісенскага павета, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. - 23.01.1938), гісторык, этнограф, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928).
З 1909 г. у рэдакцыі газеты "Наша нiва", у 1916-1917 гг. рэдактар газеты "Гоман", у 1918 г. часопіса "Крывiчанiн" (Вільня ). У 1923-1927 гг. рэдактар часопіса "Крывiч" (Коўна). У 1919-1923 гг. узначальваў Раду міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920-1926 гг. у эміграцыі. З 1927 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, у 1929 г. абавязковы сакратар Беларускай акадэміі навук, загадчык кафедры этнаграфіі. У 1930 г. асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Саратаў і пазбаўлены звання акадэміка. Паўторна арыштаваны ў 1937 г. і прысуджаны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1958 г., па другім прыгаворы ў 1988 г. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990 г.
Аўтар прац па гісторыі Беларусі, слоўнікаў. Апублікаваў шэраг апавяданняў і аповесцяў.
Асноўныя працы:
1. Падручны расiйска-крыўскi (беларускi) слоўнiк. Коўна: Друк. А.Бака, 1924.
2. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн.: Універсітэцкае, 1993.
3. Выбраныя творы. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997.
4. Гiсторыя беларускай (крыўскай) кнiгi. Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.
Літаратура:
1. Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.
2. Янушкевіч Я. Неадменны сакратар адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн.: Навука і тэхніка, 1995.