Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лесніковіч А.І.

Акадэмік ЛЕСНІКОВІЧ Анатолій Іванавіч

Анатолій Іванавіч Лесніковіч (н. 03.04.1941, саўгас “Рачкавічы” Слуцкага р-на Мінскай вобл.), фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1989).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1965). У 1966-1978 гг. асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Белдзяржуніверсітэта, у 1979-1990 гг. загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта. У 1990-1996 гг. прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 1997-2000 гг. першы намеснік старшыні ВАК Беларусі, у 2000-2002 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. З 2002 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, адначасова загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта. У 2004-2008 гг. намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З 2008 г. загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Вывучыў механізм тэрмічнага раскладання кампанентаў сумесевых цвёрдых ракетных паліваў, у т.л. сінтэзаваных, а таксама працэсаў тэрмапераўтварэнняў гэтых паліваў і іншых практычна важных кампазіцыйных матэрыялаў на палімернай аснове. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні хуткасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння, што дазволіла атрымаць новыя рэгулятары для разнастайных гаручых сістэм. Устанавіў заканамернасці, якія дазваляюць ацаніць межы рэгулявання хуткасці гарэння, ціск, пры якім каталітычны эфект змяняецца на інгібіруючы. Выявіў і вывучыў з’яву вадкаполымнага гарэння, а таксама злучэнні, здольныя да самараспаўсюджвальнага высокатэмпературнага раскладання – асобай форме гарэння, на аснове якіх прапанаваў хімічныя генератары кіслароду, азоту, хлору. Абгрунтаваў хімічную інжынерыю як навуку аб канструяванні хімічнымі метадамі сістэм з нана- і мікраразмерных элементаў і распрацаваў шэраг такіх сістэм.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, вучэбнага дапаможніка, больш за 60 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2012 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Об отрицательной корреляции параметров закона скорости горения // Физика горения и взрыва. 1979. №1.
2. Изопараметрические кинетические соотношения в реакциях конденсированных веществ // J. Therm. Anal. 1985. №3.
3. Явление жидкопламенного горения // Весцi НАН Беларусi. Сер. хiм. навук. 1998. №4.
4. Термическое разложение аминотетразолов // Thermochim. Acta. 2002. Vol.388.
5. 45 лет в науке. Сб. статей. Мн.: Белорусская наука, 2006.

Літаратура:
1. Лесникович Анатолий Иванович (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2006, №2.
2. Лесникович Анатолий Иванович (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2011, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі