Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Міхалевіч А.А.

Акадэмік МІХАЛЕВІЧ Аляксандр Аляксандравіч

Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч (н. 20.09.1938, г.Віцебск), вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; ч.-кар. з 1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978).

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1961 г. у Візіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, з 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1967-1983 гг. вёў выкладчыцкую работу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1983-1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, в.а.дырэктара, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 1991 г. дырэктар Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2001-2004 гг. генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992-1996 гг. загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Кабінеце Міністраў, затым пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997-2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2002-2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004-2008 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А.Лыкава, з 2009 г. дырэктар, з 2010 г. галоўны навуковы супрацоўнік, навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Тэарэтычна даследаваў механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагуючага газу, вывучаў сістэмы ахалоджвання атамных і цеплавых электрастанцый, эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічных рэакцый у цепланосьбіце. У 1992-1996 гг. прымаў удзел у распрацоўцы “Энергетычнай праграмы”, Дзяржаўнай праграмы развіцця ядзернай энергетыкі, рэспубліканскай праграмы “Энергаашчаджэнне” і Асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 2003-2007 гг. прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергетычнай сістэмы, энергаашчаджэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006-2010 гг., Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 4 вучэбных дапаможнікаў, 20 вынаходстваў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А.В.Лыкава 2005 года за цыкл прац “Цепла- і масаперанос ў неаднародных асяроддзях з улікам гідрадынпмікі, фазавых і хімічных пераўтварэнняў”. Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2011 г. за работу “Развіццё метадалогіі і маніторынг энергетычнай бяспекі Малдовы і Беларусі”.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008).

Асноўныя працы:
1. Быстрые реакторы и теплообменные аппараты АЭС с диссоциирующим теплоносителем. Мн.: Наука и техника, 1978 (в соавт.).
2. Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн.: Наука и техника, 1981 (в соавт.).
3. Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн.: Наука и техника, 1982.
4. Введение в энергоэффективные технологии и энергетический менеджмент. Мн.: БГТУ, 2002.
5. Атомная энергетика. Состояние, проблемы, перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
6. Атомная энергетика: перспективы для Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2011.

Літаратура:
1. Александр Александрович Михалевич (К 60-летию со дня рождения)// Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнічных навук. 1998. №4.
2. Александр Александрович Михалевич (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-тэхнічных навук. 2008. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі