Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі


ПЕНЯЗЬКОЎ А.Г. Акадэмік ПЕНЯЗЬКОЎ Алег Глебавіч

Алег Глебавіч Пенязькоў (н. 03.01.1961, г. Мінск), цеплафізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014, чл.-кар. з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (2004).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна (1987). З 1984 у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава АН БССР (з 1991 АН Беларусі, з 1997 НАН Беларусі): з 2001 загадчык лабараторыі, з 2005 загадчык аддзялення, з 2006 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2011 дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2009 галоўны рэдактар “Інжынерна-фізічнага часопіса”; з 2010 галоўны рэдактар часопіса “International Journal of Heat and mass transfer” (ЗША). Навуковыя працы ў галіне высокатэмпературнай цеплафізікі, газавай дынамікі, фізікі гарэння і выбуху. Атрымаў прынцыпова новыя вынікі аб эвалюцыі структуры дэтанацыйных хваль у газах, сфармуляваў крытэрыі меж дэтанацыі і дэфлаграцыі ў трубах. Усталяваў рэжымы і механізмы распаўсюджвання хуткага гарэння ў гетэрагенных сістэмах, рэжымы і крытычныя ўмовы ўзгарання газаў пры сутыкненнях ударных хваль. Вызначыў кінетычныя характарыстыкі высокатэмпературнага акіслення і раскладання газападобных і вадкіх паліваў. Распрацаваў арыгінальныя метады дыягностыкі хуткацечных працэсаў, у тым ліку ў турбулентных плынях і нізкатэмпературнай плазме. Вынікі даследаванняў маюць вялікае значэнне для развіцця тэарэтычных уяўленняў аб нераўназначных працэсах у хімічна рэагуючых неаднародных плынях, вырашэння практычных праблем стварэння праматочных звышгукавых, дэтанацыйных рухавікоў, рухавікоў унутранага згарання, гарэлачных прылад, у галіне пажарнай і выбуховай бяспекі.

Пенязькоў А.Г. з’яўляецца членам Міжнароднага інстытута Гарэння, Міжнароднага інстытута Ударных Хваль, Міжнароднага Цэнтра па цепла- і масаабмене, Савета дырэктароў міжнароднага Інстытута Дынамікі Выбухаў і Рэагуючых Сістэм.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій (у тым ліку главы ў калектыўных манаграфіях), 8 патэнтаў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В.А.Капцюга (2009) за цыкл прац “Фізіка-матэматычнае апісанне ўзгарання і гарэння ў гамагенных, гетэрагенных і порыстых асяроддзях: тэорыя, эксперымент, дыягностыка”. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2012) за цыкл работ “Тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні радыяцыйна-газадынамічных працэсаў пры імпульсным уздзеянні на рэчыва”. Медаль “За заслугі” Федэрацыі касманаўтыкі Расіі (2014). Медаль імя праф. Тсуошы Асанумы японскага грамадства візуалізацыі (2016) за прызнанне выдатных дасягненняў у галіне візуалізацыі плыняў.

Асноўныя працы:
1. Dynamics study of detonation-wave cellular structure: 1. Statistical properties of detonation wave front // Shock Waves. 2002. Vol. 11. N 4 (в соавт.).
2. Autoignition of surrogate fuels at elevated temperatures and pressures // Proc. Combustion Institute. 2007. N 2 (в соавт.).
3. Продукты сгорания жидких и газообразных топлив: образование, расчет, эксперимент. Минск: Беларус. навука, 2010. – 305 с. (в соавт.).
4. High temperature measurement in fast phenomena by spectrometry of photoelectrons. // High temperatures – High Pressures. 2012. Vol. 44, N 5 (в соавт.).
5. Droplet evaporation on a substrate at the final stage of Low Pressure Spray Pyrolysis and the final morphology of nanoparticles. // Int. J. Heat Mass Transfer. 2014. Vol. 78.
6. Self-ignition and explosion of a 13-MPa pressurized unsteady hydrogen jet under atmospheric conditions. // Int. J. Hydrogen Energy 2015. Vol. 40, N 16.
7. Analysis of the actual thermodynamic cycle of the detonation engine // Applied thermal engineering. 2016. Vol. 107 (в соавт.).

Літаратура:
1. Олег Глебович Пенязьков (к 50-летию со дня рождения) // Инженерно-физический журнал // 2011. Т. 84, N 1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі