Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты НАН Беларусі з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года

Платонаў У.П.

9-ы прэзідэнт НАН Беларусі
ПЛАТОНАЎ Уладзімір Пятровіч


Уладзімір Пятровіч Платонаў (н. 01.12.1939, пас. Стайкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл.), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; чл.-кар. з 1969), акадэмік АН СССР (1987), Расійскай АН (1991), член Хенаньскай акадэміі навук (1990), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), прафесар (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982).

Cкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). У 1963-1971 гг. старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1971 г. загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, у 1977-1992 гг. дырэктар гэтага інстытута. У 1987-1992 гг. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, у 1992-1996 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў Расійскай АН і Матэматычнага інстытута імя В.А.Сцяклова РАН. Старшыня Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР (1988-1991), галоўны рэдактар часопіса Даклады АН БССР (1987-1992). Член Прэзідыума АН СССР (1989-1991). У 1989-1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1985-1990 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Даследаванні па алгебры, алгебраічнай геаметрыі, алгебраічнай тэорыі лікаў, групах Лі, лінейных групах і тапалагічнай алгебры, прыкладной алгебры і крыптаграфіі. Вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў. Даследаваў лакальна-глабальны прынцып, згодна з якім будова груп, зададзеных над арыфметычнымі палямі, вызначаецца будовай іх лакалізацый над адпаведнымі папаўненнямі. Даказаў асноўную апраксімацыйную тэарэму для лінейных груп з канечным лікам утваральных. Адкрыў новы лакальна-глабальны прынцып для функцыянальных гіперэліптычных палёў, акрэсленых над полем алгебраічных лікаў. Сумесна з вучнямі вырашыў праблему рацыянальнасці для групавых алгебраічных разнастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі; пабудаваў тэорыю канечнамерных гензеленых цел; рашыў праблему Гротэндыка аб праканечных папаўненнях груп і праблему цвёрдасці для арыфметычных падгруп алгебраічных груп з радыкалам; развіў мультыплікатыўную тэорыю канечнамерных цел; рашыў праблему арыфметычнасці для поліцыклічных груп; развіў новы падыход да кангруэнц-праблемы, заснаваны на аналізе камбінаторных уласцівасцей арыфметычных груп.

Аўтар больш за 160 навуковых прац.

ППрэмія Ленінскага камсамола 1968 г. за цыкл работ па тапалагічных групах. Ленінская прэмія 1978 г. за даследаванні па алгебраічных групах і прыведзенай К-тэорыі. Прэмія Гумбальдта (Германія, 1993).

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979).

Асноўныя працы:
1. Теория алгебраических линейных групп и периодические группы // Известия АН СССР. Cерия математическая. 1966. Т.30. №3.
2. Проблема сильной аппроксимации и гипотеза Кнезера-Титса для алгебраических групп // Там же. 1969. Т.33. №6.
3. Проблема Таннака-Артина и приведенная К-теория // Там же. 1976. Т.40. №2.
4. Алгебраические группы и теория чисел. М.: Наука, 1991 (совм. с А.С. Рапинчуком).
5. Linear preserver problems and algebraic groups // Mathemat. Annalen. 1995. Vol.303.
6. The rationality problem for semisimple group varieties // J. Reine Angew. Math. 1998. Vol.504 (совместно с В. Черноусовым)

Літаратура:
1. Владимир Петрович Платонов (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2000. №1.
2. Владимир Петрович Платонов (к шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи математических наук. 2000. Т.55, вып.3.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі