Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Самсонаў У.П.

Акадэмік САМСОНАЎ Уладзімір Паўлавіч

Уладзімір Паўлавіч Самсонаў (н.10.05.1928, с. Ерахтур Разанскай вобл., Расія), вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (1998). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1978).

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1952). У 1952-1965 гг. аграном, дырэктар МТС, старшыня райвыканкама, сакратар РК КПБ, начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах. У 1965-1974 гг. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР, у 1974-1999 гг. дырэктар НДІ земляробства і кармоў, у 1999-2002 гг. саветнік пры дырэкцыі гэтага інстытута. З 2002 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута ільну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959-1962).

Навуковыя працы ў галіне аграбіялогіі збожжавых каласавых культур, іх насенняводства, фізіялогіі. Даследаваў дынаміку сінтэзу арганічнага рэчыва ў залежнасці ад уплыву біятычных і абіятычных умоў, характарыстыкі ўзаемасувязей і ўплыву асобных элементаў структуры ўраджаю на прадуктыўнасць расліны і аграцэнозу пры разнастайных глебавых умовах. Вызначыў асноўныя напрамкі інтэнсіфікацыі вытворчасці збожжа і прапанаваў інтэнсіўную тэхналогію вырошчвання збожжавых культур. Вывучыў уплыў экалагічных фактараў на насенную прадуктыўнасць збожжавых культур з мэтай выяўлення найбольш прыдатных зон насенняводства. Распрацаваў сістэму прамысловага насенняводства, якая адпавядае біялагічным, арганізацыйным і эканамічным патрабаванням насеннай справы.

Аўтар звыш 240 навуковых прац, у т.л. манаграфіі і 4 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г. за працу “Стварэнне сістэмы сартоў азімай пшаніцы (Triticum aestivum L.) і тэхналогіі вытворчасці збожжа харчовага прызначэння”.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1956, 1971), “Знак Пашаны” (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973).

Асноўныя працы:
1. Повышение эффективности травяных культур. Мн., 1973 (совм. с Е.Кивейша).
2. Научные основы интенсивных технологий возделывания зерновых в БССР. Вильнюс, 1987.
3. Научная концепция возделывания зерновых колосовых культур в БССР. Мн., 1988.
4. Асновы аграноміі. Мн.: Ураджай, 1999 (у сааўт.).
5. Лен Беларуси. Мн., 2003 (в соавт.).

Літаратура:
1. Владимир Павлович Самсонов (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларуси. Сер. аграрных наук. 2008. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі