Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Салдатаў У.С.

Акадэмік САЛДАТАЎ Уладзімір Сяргеевіч

Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў (н. 19.05.1937, г. Смаленск), фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; чл.-кар. з 1977), доктар хімічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002).

Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1959). З 1959 г. у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1966 г. загадчык лабараторыі, адначасова ў 1988-1992 гг. віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 2004 г. загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне іоннага абмену, сінтэзу і вывучэння палімерных сарбентаў, іонаабменных экстрагентаў, па ўзаемадзеянні поліэлектралітаў са складанымі арганічнымі рэчывамі. Даследаваў іонаабменныя працэсы ў многаіонных сістэмах, на аснове якіх распрацаваў агульныя прынцыпы і тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітных глеб. Распрацаваў тэорыю раўнаваг, якія наступаюць пры кантакце слабых сеткаватых электралітаў, а таксама тэарэтычныя асновы атрымання і рацыянальнага прымянення палімерных мембран зададзенай структуры для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасціц і бактэрый. Стварыў мікрафільтры для тонкай ачысткі тэхналагічных асяроддзяў, што дазволіла атрымаць мікрасхемы высокай інтэграцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію атрымання хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іанітаў, камплексонаў, каталізатараў), якія знайшлі прымяненне ў ачыстцы вады і паветра і ў якасці індывідуальных сродкаў аховы чалавека ад таксічных рэчываў. Правёў эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні ўзаемадзеяння іанізаваных арганічных і неарганічных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі, на аснове якіх распрацавана новая тэхналогія атрымання высокаачышчаных амінакіслот, рэалізаваная на Гродзенскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў.

Аўтар звыш 650 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, 56 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Прэмія Ленінскага камсамола 1971 г. за цыкл прац па тэрмадынаміцы іонаабменных працэсаў. Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. за распрацоўку тэарэтычных прынцыпаў і тэхналогіі атрымання штучнай іанітнай глебы як універсальнага асяроддзя для карнявога жыўлення раслін. Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 г. за цыкл прац “Матэматычнае мадэляванне іонаабменных раўнаваг”.

Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1979), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Простые ионообменные равновесия. Мн.: Наука и техника, 1972.
2. Ионитные почвы. Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Н.Г. Перышкиной, Р.П. Хорошко).
3. Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. Мн.: Наука и техника, 1988 (совм. с В.А. Бычковой).
4. New materials and technologies for environmental engineering. Pt. I. Lodz. 2004 (в соавт.).

Літаратура:
1. Владимир Сергеевич Солдатов (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1997. №2.
2. Владимир Сергеевич Солдатов (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2007. №2.
3. Владимир Сергеевич Солдатов (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2012. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі