Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Валатоўскі І.Дз.

Акадэмік ВАЛАТОЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч

Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (н. 25.10.1939, Мінск), вучоны-біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1964 г. у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1974 г. Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі). З 1983 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, у 1985-2010 гг. дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, адначасова з 1988 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з траўня па кастрычнік 2001 в.а. Прэзідэнта НАН Беларусі. З 2002 г. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Работы ў галіне мембраннай біяфізікі, фотабіялогіі, геномікі і пратэомікі. Ім вывучаны заканамернасці біялагічнага дзеяння святла на ўзроўні мэмбранных структур раслінных і жывёльных сістэм і сфармулявана канцэпцыя аб структурна-мембранным кантролі фотабіялагічных працэсаў у клетцы на прыкладзе функцыянавання фотарэцэптарнага і фотасінтэтычнага апаратаў, якая атрымала ўсебаковае эксперыментальнае абгрунтаванне ў яго даследаваннях і працах іншых аўтараў і паклала аснову новаму арыгінальнага напрамку. Ім распрацаваны таксама універсальныя схемы трансфармацыі ў клетцы слабых фізічных і хімічных сігналаў у біялагічны эфект, што рэалізуецца з удзелам іонаў кальцыю і цыклічных монануклеатыдаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, навучальнага дапаможніка.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкл работ "Люмінесцэнцыі бялкоў і яе выкарыстанне ў навуковых даследаваннях і практыцы". Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2009), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Введение в молекулярную фотобиологию. Мн.: Наука и техника, 1971 (совм. с С.В. Коневым).
2. Фотобиология. 2 изд. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с С.В. Коневым).
3. Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С.В. Коневым).
4. Фитохром - фоторегуляторный рецептор растений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992.

Літаратура:
1. Игорь Дмитриевич Волотовский (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 1999. №4.
2. Игорь Дмитриевич Волотовский (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2004. №4.
3. Игорь Дмитриевич Волотовский (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2009, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі