Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Карабанаў Аляксандр Кірылавіч

КАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў (25.10.1952 — 03.08.2019), вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).

Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучае геалогію кайназоя тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы найноўшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абляднення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта "Неагеадынаміка Балтыкі" выканаў неатэктанічнае раянаванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначалі ход геалагічных працэсаў і характар асадканакаплення ў познім Кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.

Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2008 года за цыкл работ "Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты".

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Гродненская возвышенность: строение, рельеф, этапы формирования. Мн.: Наука и техника, 1987.
  2. Геология Беларуси. Мн.: ИГиГ НАН Беларуси, 2001 (в соавт.).
  3. Разломы земной коры Беларуси. Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.).
  4. Неотектоника и неогеодинамика запада Восточно-Европейской платформы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
  5. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі. Мн.: Беларуская навука, 2011 (в соавт.).