Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

АСТАШЫНСКІ В.М. Член-карэспандэнт АСТАШЫНСКІ Валянцін Міронавіч

Валянцін Міронавіч Асташынскі (н. 29.06.1950, г. Мінск), вучоны ў галіне плазменна-энергетычных працэсаў і тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2010).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна (1973). У 1969 - 1973 і з 1975 г. у Інстытуце фізікі (з 1988 г. імя Б.І.Сцяпанава) АН БССР. З 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі (з 1997 г. НАН Беларусі), з 2002 г. загадчык сектара, з 2004 г. загадчык лабараторыі. З 2007 загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2013 г. загадчык аддзялення, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2014 г. галоўны рэдактар міжнароднага навуковага часопіса “High Temperature Material Processes: An International Quarterly of High-Technology Plasma Processes” (ЗША).

Навуковыя працы ў галіне фізікі і тэхнікі высокаэнергетычных плазмадынамічных сістэм новага пакалення і мадыфікацыі матэрыялаў пад уздзеяннем кампрэсійных плазменных патокаў, генерыруемых такімі сістэмамі. Увёў уяўленні пра вызначальны ўплыў іонна-абменных працэсаў на цячэнне замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазмадынамічных сістэмах, у якіх рэалізуецца іонна-дрэйфавае паскарэнне замагнічанай плазмы. Распрацаваў спосаб атрымання высокаэнергетычных кампрэсійных патокаў з максімальна высокімі значэннямі параметраў плазмы. Распрацаваў метады эфектыўнай структурна-фазавай мадыфікацыі паверхневых уласцівасцей, якія шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці матэрыялаў і дазваляюць істотна паляпшаць іх эксплуатацыйныя характарыстыкі.

Аўтар больш за 570 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 19 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В.А.Капцюга (2014) за цыкл прац “Фізічныя прынцыпы паляпшэння эксплуатацыйных уласцівасцей паверхні эўтэктычных сілумінаў пад уздзеяннем інтэнсіўных электронных пучкоў і кампрэсійных плазменных патокаў”.

Асноўныя працы:
1. Physical processes in quasi-stationary plasma accelerators with ion current transfer // The Physics of Ionized Gases. Belgrad, 1999 (в соавт.).
2. Materials surface modification using quasi-stationary plasma accelerators // Surf. Coat. Technol. 2004. Vol. 180 /181C (в соавт.).
3. Модификация материалов компрессионными плазменными потоками. Минск: Беларус. навука, 2013. – 248 с. (в соавт.).
4. Модификация структуры и свойств эвтектического силумина электронно-ионно-плазменной обработкой. Минск: Беларус. навука, 2013. – 278 с. (в соавт.).
5. Модификация титана при воздействии компрессионными плазменными потоками. Минск: Беларус. навука, 2016. – 179 с. (в соавт.).

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі