Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Давыдзенка А.Г.

Член-карэспандэнт ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч

Алег Георгіевіч Давыдзенка (н.04.03.1951, г. Кастрама, Расія), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1973). У 1973-1989 гг. старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994-1995 гг. загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 2000-2003 гг. намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі.

Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот. Правёў буйнамаштабныя даследаванні генетычнага палімарфізму карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2003 г., прэмія Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка В.А. Капцюга 2007 г.

Аўтар каля 250 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 9 гатункаў раслін.

Асноўныя працы:
1. Нехромосомные мутации. Мн., 1984.
2. Нехромосомная наследственность, Мн. 2001.
3. Миры геномов органелл. Мн., 2003 (совм. с Н.Г. Даниленко).
4. Соя для умеренного климата. Мн., 2004 (в соавт.).

Літаратура:
1. Олег Георгиевич Давыденко (К 50-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. бiял. навук. 2001. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі