Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Галушка В.М.

Член-карэспандэнт ГАЛУШКА Васілій Міхайлавіч

Васілій Міхайлавіч Галушка (н.15.05.1936, в. Дамонтавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.), вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1960 г. заатэхнік саўгаса "Пятровічы", з 1961 галоўны заатэхнік саўгаса "Вішнёўка" Мінскай вобл., з 1966 старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 загадчык аддзела, з 1987 загадчык лабараторыі БелНДІ жывёлагадоўлі, з 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў, прамысловай вытворчасці камбікармоў і комплексных кармавых дабавак. Распрацаваў нормы кармлення высокапрадуктыўных жывёл у племянных і таварных гаспадарках. Удасканаліў сістэму энерга-пратэінавага кармлення рамонтнага і адкормліваемага маладняку свіней. Унёс уклад у ўдасканаленне структуры кормавытворчасці, павышэнне якасці кармоў з траў за кошт іх шматукоснага выкарыстання, самазабеспячэнне жывёлагадоўлі рэспублікі кармавым пратэінам. Распрацаваў высокаэфектыўныя рэцэпты камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак і прэміксаў з максімальным выкарыстаннем мясцовых кармавых, прыродных і другасных рэсурсаў, амінакіслот, вітамінаў новага пакалення, прабіётыкаў і прэбіётыкаў, ферментаў.

Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, 17 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Витамины в питании сельскохозяйственных животных и птицы. Мн., 1971 (в соавт.).
2. Приготовление кормов для свиней. Мн.: Ураджай, 1990 (совм. с В.Б. Иоффе, В.Н. Гутманом).
3. Совершенствование системы энерго-протеинового питания молодняка свиней (в соавт.) // Зоотехническая наука Беларуси. 2007. Т.42.

Літаратура:
1. Василий Михайлович Голушко (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2006. №2.
2. Василий Михайлович Голушко (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2011. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі