Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Ганчарэнка Р.Р.

Член-карэспандэнт ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч

Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (н. 30.11.1950, г. Талас, Кіргізія), вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).

Скончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982-1985 гг. выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986-2000 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 г. загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995).

Асноўныя працы:
1. Популяционная и эволюционная генетика сосен Восточной Европы и Сибири. Мн., 1997 (совм. с А.Е.Силиным).
2. Геносистематика и эволюционная филогения лесообразующих хвойных Палеарктики. Мн., 1999.
3. Основы генетической инженерии. Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
4. Основы биотехнологии. Гомель: ГГУ, 2008 (в соавт.).

Літаратура:
1. Григорий Григорьевич Гончаренко (К 55-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. биол. наук. 2006, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі