Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Гарохавік В.В.

Член-карэспандэнт ГАРОХАВІК Валянцін Вікенцьевіч

Валянцін Вікенцьевіч Гарохавік (н. 29.03.1949, в. Добрае Лагойскага р-на Мінскай вобл.), матэматык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1970). У 1970-1998 гг. стажор-даследчык, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, з 1998 г. загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Адначасова з 1990 г. прафесар кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковыя працы ў галіне нелінейнага аналізу і матэматычнай тэорыі аптымізацыі. Распрацаваў матэматычныя асновы тэорыі вектарнай аптымізацыі. Увёў у лінейны і выпуклы аналіз ступеньчата-лінейныя і ступеньчата-афінныя функцыі і развіў тэорыю аддзельнасці выпуклых мностваў ступеньчата-афіннымі функцыямі, якая абагульняе класічную тэорыю аддзельнасці выпуклых мностваў гіперплоскасцямі. У якасці дадаткаў гэтай тэорыі прапанаваў новы падыход да даследавання выпуклых задач аптымізацыі, які базуецца на аддзельнасці выпуклых мностваў ступеньчата-афіннымі функцыямі. Атрымаў крытэрыі аптымальнасці рашэнняў у выпуклых задачах вектарнай аптымізацыі і ў нерэгулярных класічных задачах выпуклага праграмавання. Распрацаваў тэорыю поліэдральнага і апраксіматыўнага квазідыференцыравання. Ужываючы развітую тэхніку поліэдральнага і апраксіматыўнага квазідыферэнцыравання да даследаванняў агульных задач вектарнай аптымізацыі і задач аптымальнага кіравання па вектарным паказчыку якасці, распрацаваў для іх тэорыю неабходных і дастатковых умоў аптымальнасці першага і больш высокіх парадкаў. У мнагазначным аналізе асноўныя вынікі звязаны з дыферэнцыруемасцю мнагазначных адлюстраванняў і з распаўсюджваннем на мнагазначныя адлюстраванні класічнага паняцця дыферэнцыруемасці па Фрэшэ. У рамках тэорыі дыферэнцыравання мнагазначных адлюстраванняў выканаў даследаванні афінных мнагазначных адлюстраванняў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і вучэбнага дапаможніка.

Асноўныя працы:
1. Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990.
2. Piecewise affine functions and polyhedral sets (в соавт. с О.И.Зорько) // Optimization. 1994. Vol.31, №2.
3. Geometric structure and classification of infinite-dimensional halfspaces (в соавт. с Е.А.Шинкевич) // Algebraic Analysis and Related Topics / Banach Center Publications. 2000. Vol.53.
4. Конечномерные задачи оптимизации. Мн.: Издат. центр БГУ, 2007.

Літаратура:
1. Валентин Викентьевич Гороховик (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiзiка-матэм. навук. 2009. №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі