Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная / Члены акадэміі / Члены-карэспандэнты

Калиниченко Е.В.

Член-карэспандэнт КАЛІНІЧЭНКА Алена Мікалаеўна

Алена Мікалаеўна Калінічэнка (н.17.02.1948, г. Гомель), хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2014, доктар хімічных навук (2000).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). 1971 - 1973 г. стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1973 па 1976 - аспірантура. З 1973 па 1979 - малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1979 - 1993 гг. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, 1993 - 2000 - вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2000 па 2003 гг. - галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». 2003 - 2005 гг. - загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2005 па 2008 гг. займала пасаду загадчыка аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі». З 2008 г. і па цяперашні час - намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», адначасова з 2013 г. узначальвае НПЦ «ХімФармСінтэз».

Навуковыя працы ў галіне арганічнага сінтэзу і даследаванне біялагічнай актыўнасці аналагаў нуклеазідаў, распрацоўка тэхналогій вытворчасці субстанцый і лекавых сродкаў (цытарабін, лейкладзін, флударабел, азацытыдзін, дэцытабін, пеметрэксед і інш.) дазволілі вырашыць важную навукова-практычную задачу па стварэнні прэпаратаў для лячэння анкагематалагічных захворванняў і арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь новага кірунку ў фармацэўтычнай галіны - вытворчасць сінтэтычных фармсубстанцый і проціпухлінных лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Азербайджане і інш. краінах.

А.М. Калінічэнка з'яўляецца аўтарам 250 навуковых прац, 6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 12 патэнтаў; больш за 50 артыкулаў апублікавана ў вядучых замежных выданнях. Яе працы неаднаразова дакладваліся на міжнародных канферэнцыях.

За цыкл работ па распрацоўцы арыгінальных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці лінейкі проціпухлінных прэпаратаў А.М.Калінічэнка ўзнагароджана Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003 г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004), Лаўрэат Прэміі Савета Міністраў Латвійскай ССР (1989). У 2007 г. ёй прысуджана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі.

Асноўныя працы:
1. J.E. van den Boogaart, E.N. Kalinichenko, T.L. Podkopaeva, I.A. Mikhailopulo, C. Altona. / Conformational analysis of 3'-fluorinated A2'-5'A2'-5'A fragments. Relation between conformation and biological activity // Eur. J. Biochem. – 1994, 221, 759-768
2. V.N. Barai, A.I. Zinchenko, L.A. Eroshevskaya, E.N. Kalinichenko, T.I. Kulak, I.A. Mikhailopulo / Anuniversal biocatalyst for the preparation of base and sugar modified nucleosides via an enzymatic transglycosylation // Helv. Chim. Acta. – 2002, 85 (7), 1901-1908.
3. G.G.Sivets, E.N. Kalinichenko, I.A.Mikhailopulo. Synthesis and Conformational Analysis of 1’- and 3’-Substituted 2-Deoxy-2-fluoro-D-ribofuranosyl Nucleosides // Helvetica Chimica Acta. – 2007. V.90. P.1818-1836
4. E.N. Kalinichenko. Synthesis of nucleosides's analogues and their application as chemotherapeutic agents // Eurasian chemico-technological journal – 2013. V.15, N3. P. 189-194/
5. I. Tsybulskaya, T. Kulak, E. Kalinichenko, A. Baranovsky, S. Bogushevich, M. Golubeva, B. Kuzmitsky / Phospholipid derivatives of cladribine and fludarabine: Synthesis and biological properties // Bioorg. Med. Chem. – 2015. V.23, T. 13, P. 3287-3296

Галоўная / Члены акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі