Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-корреспонденты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Казаравец М.У.

Член-карэспандэнт КАЗАРАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч

Мікалай Уладзіміравіч Казаравец (н. 26.03.1949, в. Хоркі Пастаўскага раёна, Віцебская вобл.), вучоны ў галіне сельскагаспадарчай жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1999), прафесар (2000).

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1977). З 1977 галоўны заатэхнік саўгаса "Навасёлкі", дырэктар саўгаса, з 1987 г. дацэнт, дэкан Зааінжынернага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 2000 г. дырэктар Дэпартамента адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, з 2003 г. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2012 г. член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Даследаванні па селекцыі малочнай жывёлы. Правёў экспедыцыйнае абследаванне матачнага пагалоўя рэгіёнаў Беларусі (Магілёўская, Гомельская, Мінская вобласці). Ім ацэнены стан чорна-пярэстай жывёлы, выяўлены экстэр’ерныя асаблівасці жывёл, разлічаны папуляцыйна-генетычныя параметры селекцыйных прыкмет. Абгрунтавана сутнасць сістэмнага падыходу пры арганізацыі селекцыйна-племянной работы ў папуляцыі, распрацаваны праграмы буйнамаштабнай селекцыі малочнай жывёлы пажаданага тыпу, якія рэалізаваны ў племянной працы гаспадарак актыўнай часткі папуляцыі, стварэнні комплекснай праграмы па ўдасканаленні малочнай жывёлы Магілёўскай вобласці. Распрацоўвае селекцыйныя тэхналогіі па атрыманні бацькоў і маці быкоў-палепшвальнікаў, індэкснай ацэнцы племянных жывёл, метадычным абгрунтаванні развядзення чорна-пярэстай жывёлы ў гаспадарках рознага ўзроўню прадуктыўнасці жывёл.

Аўтар больш за 400 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 10 манаграфій, 11 патэнтаў, 30 навучальных дапаможнікаў і даведнікаў.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Совершенствование черно-пестрого скота на основе принципов крупномасштабной селекции. Горки, 1998.
2. Система ведения молочного скотоводства Республики Беларусь. Мн., 2002 (в соавт.).
3. Племенная работа по формированию массива скота желательного типа. Мн., 2008 (в соавт.).

Літаратура:
1. Николай Владимирович Казаровец (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2009, №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі