Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Хрыпач У.А.

Акадэмік ХРЫПАЧ Уладзімір Аляксандравіч

Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач (р. 02.10.1949, г. Мінск), хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1990), прафесар (1997).

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1971). C 1971 г. стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1974 г. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 г. загадчык лабараторыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 1992-1997 гг. намеснік галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі. Правёў даследаванні па хіміі стероідных гармонаў і роднасных біярэгулятараў. Выявіў клас імунамадулятараў у якасці асновы новых лекавых сродкаў для стымуляцыі імунітэту ў чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Стварыў нітрылаксідную метадалогію атрымання ключавых інтэрмедыятаў стэроідаў і іншых біяактыўных злучэнняў, знайшоў новыя регія- і стэрэаселектыўныя рэакцыі. Даследаванні гэтага накірунку, што адносяцца да хіміі 2-ізаксазалінаў, адкрылі магчымасць выкарыстання апошніх ў практыцы арганічнага сінтэзу і дазволілі стварыць айчынны аналаг пестыцыду "тачыгарэн" на аснове 3-оксі-5-метылізаксазолу. На аснове аднаго з фітагармонаў створаны прэпарат Эпін, які прайшоў палявыя выпрабаванні і дазволены да прымянення ў сельскай гаспадарцы (прэпарат прымяняецца ў Расіі, Беларусі і Украіне для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, паляпшэння якасці прадукцыі). Развіў падыходы да сінтэзу іншых класаў прыродных стэроідаў - экдызонаў (гармонаў насякомых), вітамінаў D, марскіх стерынаў, біялагічна актыўных інгрэдыентаў лекавых раслін.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за сінтэз, даследаванне і прымяненне брасінастэроідаў - новага класа гармонаў раслін.

Асноўныя працы:
1. Брассиностероиды. Мн.: Наука и техника, 1993 (совм. с В.Н. Жабинским, Ф.А. Лахвичем).
2. Brassinosteroids: A New Class of Plant Hormones. San Diego: Academic Press, 1999 (with V.N. Zhabinskii, Ae. de Groot).
3. Twenty Years of Brassinosteroids: Steroidal Plant Hormones Warrant Better Crops for the XXI Century (with V. Zhabinskii, Ae. de Groot) // Annals of Botany. 2000. Vol.86.
4. New practical aspects of brassinosteroids and results of their ten-year agricultural use in Russia and Belarus (with V.N. Zhabinskii, N.B. Khripach) // Brassinosteroids. Bioactivity and Crop Productivity. Еds. S. Hayat, A. Ahmad. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.189-230.
5. Brassinosteroids: a new role of steroids as bio-signaling molecules (with V. Zhabinskii, R. Karnachuck) // Chemical Probes in Biology. Ed. M.P.Schneider. Dordrecht: Kluwer Academic Publisher, 2003. P.153-165.
6. 2,3-Epoxybrassinosteroids are intermediates in the biosynthesis of castasterone in seedlings of Secale cereale (in coauth.) // Phytochemistry. 2005. V. 66. No.1.
7.Оксистерины: генезис и основные функции (совм. с А.В. Антончиком, В.Н. Жабинским) // Биоорганическая химия. 2007. Т.33, №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі