Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Карзюк В.І.

Акадэмік КАРЗЮК Віктар Іванавіч

Віктар Іванавіч Карзюк (н.04.04.1945, в. Петрашунцы Валожынскага р-на Мінскай вобл.), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1996).

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). У 1984-1992 гг. і з 1996 г. па цяперашні час загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1979-1996 гг. дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі гэтага ўніверсітэта. У 1996-2001 гг. прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2002-2005 гг. рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2001 г. загадчык аддзела Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні ў галіне матэматычнай фізікі і дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі. Выканаў даследаванні па тэорыі краявых задач для дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі. На аснове прапанаванага ім метаду энергетычных няроўнасцей і аператараў асераднення пераменнага кроку даследаваны на вырашальнасць новыя задачы і класы дыферэнцыяльных ураўненняў, якія ўзнікаюць пры вывучэнні канкрэтных фізічных з’яў. Прапанаваў методыку вываду энергетычных няроўнасцей для некаторых класаў ураўненняў пры доказе тэарэм існавання і адзінасці рашэнняў разглядаемых задач. Выкарыстоўваючы гэты падыход, разгледзеў новыя задачы адносна іх рашэння для вялікага класа дыферэнцыяльных ураўненняў, у прыватнасці: гранічныя задачы адносна зададзенага поля напрамкаў гіпербалічных ураўненняў другога парадку; гранічныя задачы для нестацыянарных ураўненняў у выпадку нецыліндрычных абласцей; задачы спалучэння, якія апісваюць хістанні пасля ўдару; задачы спалучэння, якія апісваюць дыфузію прымесей у крэмній, сумесна-раздзеленага цячэння вязка-пругкай і вязкай вадкасцей у трубе; задачы аб аўталегіраванні крэмнію прымессю скрытага пласта. Вядзе даследаванні ў галіне мікраэлектронікі, звязаныя з іоннай імплантацыяй, а таксама ў галіне матэматычнага мадэлявання.

Аўтар звыш 200 навуковых прац.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл прац “Аператарныя метады ў дыферэнцыяльных ураўненнях”.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:
1. Энергетическое неравенство для граничной задачи гиперболического уравнения с волновым оператором третьего порядка // Дифференциальные уравнения. 1991. Т.27, №6.
2. О слабом решении задачи типа Дирихле для линейного дифференциального уравнения третьего порядка // Дифференциальные уравнения. 1992. Т.28, №6.
3. Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестник БГУ. Сер.1. 1996. №3.

Літаратура:
1. Виктор Иванович Корзюк (К 60-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2005. №2.
2. Виктор Иванович Корзюк (К 65-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусi. Серыя фiзiка-матэм. навук. 2010. №2.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі