Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная / Члены акадэміі / Члены-карэспандэнты

Каваленя А.А. Член-карэспандэнт КАВАЛЕНЯ Аляксандр Аляксандравіч

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 14.03.1946, г. п. Капыль Мінской вобл.) — гісторык. Член-карэспандэнт (2014), доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. М. Горкага (1975). З 1974 — у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (з 1995 — Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), з 1996 — загадчык кафедры. З 2004 — в. а. дырэктара, у 2005—2010 — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член Прэзідыума НАН Беларусі.

Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца даследаванні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944 гг.), маладзёжнага руху ХХ ст.

Аўтар больш чым 400 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 21 манаграфіі, 58 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац і праграм.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), залатым медалём НАН Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі” (2016), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:
1. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. Мінск, 1999;
2. Беларусь. 1939—1945: война и политика. Минск, 2001;
3. Беларусь в годы Великой Отечественной войны, 1941—1945. Минск, 2005 (у суаўт.).

Літаратура:
1. Аляксандр Каваленя: творчы лёс — жыццём абраная дарога. Мінск, 2011
2. Аляксандр Аляксандравіч Каваленя. Мінск, 2016 (Біябібліяграфія вучоных Беларусі)

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі