Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Гістарычная даведка

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка

Р.І.Лашкевіч

Член-карэспандэнт ЛАШКЕВІЧ Рыгор Іосіфавіч

Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч (10.10.1904, д. Востраў Кармянскага р-на Гомельскай вобл. - 16.01.1992), раслінавод, аграбіёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1961), член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959-1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927). З 1930 г. у НДІ балотнай гаспадаркі ВАСГНІЛ і Кіраўскай луга-балотнай станцыі. У 1945-1971 гг. загадчык аддзела, з 1971 прафесар-кансультант Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням асваення тарфяна-балотных глебаў, аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы па прыстасаванні і выкарыстанні пашаў, апрацоўцы асноўных сельскагаспадарчых структур, прымяненню сістэмы мікраўгнаенняў пад культурныя расліны на тарфяных глебах. Распрацаваў мерапрыемствы па паляпшэнні ўрадлівасці тарфяных глебаў і паляпшэнню якасці прадукцыі культурных раслін на меліяраваных глебах.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:
1. Применение микроудобрений на торфяных почвах. Мн.: Госиздат БССР, 1955.
2. Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. Мн.: Сельхозгиз БССР, 1962.
3. Сахарная свекла на торфяных почвах. Мн.: Урожай, 1965.

Літаратура:
1. Весцi АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. 1984. №3.
2. Библиография научных трудов члена-корреспондента АН БССР Г.И.Лашкевича. Мн.: Наука и техника, 1965.
3. Григорий Иосифович Лашкевич (к 105-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. агр. навук. 2009, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Гістарычная даведка / Да пачатку старонкі