Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Васіленка З.В.

Член-карэспандэнт ВАСІЛЕНКА Зоя Васільеўна

Зоя Васільеўна Васіленка (н. 30.06.1946, в. Слабодка Курскай вобл., Расія), вучоны ў галіне харчовай тэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).

Скончыла Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Г.В. Пляханава (1968). З 1974 г. загадчык кафедры, адначасова ў 1994-1996 гг. дэкан хіміка-тэхналагічнага факультэта Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (з 2002 г. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання).

Навуковыя працы ў галіне тэхналогій перапрацоўкі расліннай сыравіны для атрымання прадукцыі з зададзенымі ўласцівасцямі. Правяла фізіка-хімічныя даследаванні, звязаныя з праблемай найбольш поўнага выкарыстання рэчываў, якія змяшчаюцца ў зыходнай сыравіне. Унесла ўклад у развіццё новага кірунку - вытворчасць і выкарыстанне агароднінных, пладовых і іншых дабавак з расліннай сыравіны для вытворчасці харчовых прадуктаў павышанай якасці. Вывучыла і абгрунтавала механізм дэструкцыі протапектынавага комплексу клеткавых сценак гародніны. Прапанавала тэхналогію атрымання агароднінных пюрэ, у якіх пектынавыя рэчывы максімальна праяўляюць эмульгіруючыя і стабілізуючыя ўласцівасці. Распрацавала тэхналогіі атрымання эмульсій прамога тыпу, вывучыла эмульгіруючае і стабілізуючае дзеянне вадкай і цвёрдай фаз агароднінных пюрэ на структуру эмульсій, якія ўтвараюцца, што было пакладзена ў аснову тэхналогій маянэзаў (укаранёных на Маскоўскім і іншых тлушчавых камбінатах). Выявіла ўплыў тэхналагічных фактараў на змяненне ўласцівасцей пектынавых рэчываў у складзе расліннай тканіны і ўстанавіла магчымасць атрымання агароднінных і іншых пюрэ, якія валодаюць студнеўтваральнай здольнасцю (укаранёны на прадпрыемствах Беларусі і Расіі). Распрацавала тэхналогіі наліўных маргарынаў 60 і 80% -най тлустасці.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 14 навучальных дапаможнікаў, 36 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароджана ордэнам Пашаны (2013), медалём.

Асноўныя працы:
1. Плодоовощные пюре в производстве продуктов питания. М., 1987 (совм. с В.С. Барановым).
2. Изучение сорбционной способности новой пищевой добавки "ПОЛИКОМ" по отношению к ионам свинца. Мн., 2000 (совм. с В.В. Редько).
3. "ПОЛИКОМ" - важный функциональный ингредиент квалитативного питания. Елгава, 2002 (совм. с А.А. Шульгой).
4. Растительные добавки в технологии пищевых продуктов. Орел, 2004 (совм. с Е.Н. Артемовой).

Літаратура:
1. Шаршунов В.А., Пискун Т.И. Зоя Васильевна Василенко (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2006. №2.
2. Шаршунов В.А., Пискун Т.И. Зоя Васильевна Василенко (К юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрных навук. 2011. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі