Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-карэспандэнты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Яўменаў Л.Ф.

Член-карэспандэнт ЯЎМЕНАЎ Леанід Фёдаравіч

Леанід Фёдаравіч Яўменаў (н. 22.07.1932, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.), філосаф. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1979).

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961), прайшоў навуковую стажыроўку ў Сарбоне (1963-1964). У 1955-1958 гг. сакратар Мінскага гаркама ЛКСМБ. У 1961-1970 гг. старшы выкладчык, дацэнт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. лектар ЦК КПБ. У 1971-1974 гг. супрацоўнік Аддзела філасофіі Дэпартамента сацыяльных, гуманітарных навук і культуры Сакратарыята ЮНЕСКА (Парыж). З 1975 г. дацэнт, загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1979-1982 гг. загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. З 1982 г. загадчык Аддзела навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках НАН Беларусі, адначасова загадчык сектара навукова-метадалагічных праблем інфармацыі. З 2002 г. загадчык кафедры, з 2006 г. прафесар Беларускага інстытута правазнаўства. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Навуковыя інтарэсы ў галіне сучаснай заходнееўрапейскай філасофіі, філасофіі палітыкі, праблем дыялектыкі, правоў чалавека. Яго працы "Дыялектыка і рэвалюцыя" (1964), "Філасофія антымарксизму і дыялектыка" (1981), "Мижнародная ідэалогія правоў чалавека: праблемы - рашэнні" (2000) і інш. маюць важнае метадалагічнае значэнне для аналізу сучаснай немарксісцкой філасофіі, ідэалогіі і для пазітыўнай распрацоўкі актуальных тэарэтычных праблем.

Аўтар больш за 200 навуковых і навукова-публіцыстычных работ, у тым ліку 8 манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Диалектика и революция. Мн.: Наука и техника, 1969.
2. Философия антимарксизма и диалектика. Мн.: Вышэйшая школа, 1981.
3. Антигуманистические тенденции современного буржуазного искусства. Мн.: Наука и техника, 1983.
4. Актуальные проблемы контрпропаганды. Мн.: Вышэйшая школа, 1985.
5. Тотальный кризис и права человека. Мн.: Беларускі кнiгазбор, 1996.
6. Международная идеология прав человека: проблемы - решения. Опыт философского исследования. Мн.: Бел. издат-во "Хата", 2000.

Літаратура:
1. Банько В.К., Бродка І.А. Леанiд Фёдаравiч Яўменаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2002. №2.
2. Тузава Т.М., Лазарэвіч А.А. Леанід Фёдаравіч Яўменаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2007. №3.
3. Лазаревич А.А., Широканов Д.И., Мякчило С.А. Леонид Федорович Евменов (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2012. №3.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі