Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Члены-корреспонденты

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты

Залуцкий И.В.

Член-карэспандэнт ЗАЛУЦКІ Іосіф Віктаравіч

Іосіф Віктаравіч Залуцкі (н. 05.09.1950, в. Мумішкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.), анколаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2000).

Скончыў Маладзечанскае медыцынскае вучылішча (1969), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978). У 1978-1982 гг. працаваў клінічным ардынатарам, урачом-радыёлагам радыялагічнага аддзялення НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1985-1990 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, з 1990 г. старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення рэабілітацыі, у 1991-1994 гг. вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення рэабілітацыі і брахітэрапіі, у 1994-2000 гг. загадчыкам аддзялення агульнай анкалогіі і пластычнай хірургіі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У 2000-2009 гг. дырэктар ДУ "Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава". Адначасова ў 1999-2007 гг. загадчык кафедры анкалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2001 г. галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя даследаванні накіраваны на распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі. Вывучае магчымасці рэканструктыўных і аднаўленчых аперацый як вядучага звяна медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі. Ажыццявіў на практыцы ідэю выканання органазахавальных радыкальных аперацый у пацыентаў з пухлінамі апорна-рухальнага апарату, мяккіх тканін, галавы і шыі. У выніку праведзеных ім даследаванняў стала магчымым вяртаць да сацыяльнай і працоўнай дзейнасці пацыентаў з другаснымі лімфедэмамі верхніх канечнасцяў пасля камбінаванага і комплекснага лячэння раку малочнай залозы, фарынгастомамі пры пухлінах гартані, рабіць закрыццё дэфектаў пры шырокіх прамянёвых язвах. У апошнія гады праводзіць даследаванні ў галіне эпідэміялогіі, прафілактыкі і ранняга выяўлення пухлін.

Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 7 манаграфій, 17 патэнтаў.

Асноўныя працы:
1. Меланома кожи. Мн.: Беларусь, 2000 (совм. с С.З.Фрадкиным).
2. Вторичная лимфедема верхней конечности у онкологических больных. Мн., 2004 (в соавт.).
3. Эпидемиология злокачественных новообразований в Беларуси. Мн., 2006 (в соавт.).
4. Онкология. Мн.: Вышэйшая школа, 2007.
5. Выживаемость онкологических больных в Республике Беларусь в 1991-2005 гг. Мн., 2008 (совм. с Антоненковой Н.Н., Прудывусом И.С.).

Літаратура:
1. Иосиф Викторович Залуцкий (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. мед. навук. 2010, №4.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Члены-карэспандэнты / Да пачатку старонкі