Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Памяці вучонага

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага

Івашын В.У.

Акадэмік ІВАШЫН Васіль Уладзіміравіч

Васіль Уладзіміравіч Івашын (09.05.1913, в. Ляхавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. - 06.11.2009), літаратуразнаўца, педагог. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1938). У 1938-1941 гг. выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча, у 1946-1948 гг. - Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. У 1949-1967 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Інстытута літаратуры АН БССР. У 1967-1978 гг. дырэктар, з 1978 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства адукацыі БССР. З 1995 г. галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, праблемам развіцця рэалізму, беларуска-рускіх, беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязяў, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Адзін з аўтараў падручніка "Беларуская лiтаратура" для 8-га класа (з В.В. Барысенкам, 1978; з М.А.Лазаруком, 1984), для 9-га класа (з М.А.Лазаруком, 1994).

Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Асноўныя працы:
1. Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыi 1905-1907 гг. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1953.
2. М. Горький и белорусская литература начала XX века. Мн., 1956.
3. Да вышынь рэалiзму. Мн.: Мастацкая літаратура, 1983.
4. Выверанае жыццём. Мн.: Мастацкая літаратура, 1988.
5. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі. Мн.: НІА, 1996 (в соавт.).
6. З пазіцый гуманізму. Мн.: НІА, 1998.

Літаратура:
1. Беларускiя пiсьменнiкi: Бiябiблiяграфiчны слоўнiк. Т.3. Мн., 1994.
2. Жураўлёў В.П. Васіль Уладзіміравіч Івашын (Да 90-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2003, №2.
3. Бельскі А.I. Васіль Уладзіміравіч Івашын (Да 95-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2008, №2.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Памяці вучонага / Да пачатку старонкі