Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КАРПЕНКА Генадзь Дзмітрыевіч

Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка (17.09.1949, Мінск - 06.04.1999), вучоны ў галіне тэхналогіі новых матэрыялаў і пакрыццяў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1990). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).

Распрацаваў тэхналогіі ядзерных матэрыялаў на аснове дыяксідаў урана і хрому, якія ўкаранёны ў спецыяльнай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя тэхналагічныя працэсы атрымання вакуумных пакрыццяў з зададзеным комплексам фізіка-механічных уласцівасцяў, а таксама створаны шэраг прамысловых установак для іх атрымання.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 40 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іённа-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку Рэспублікі.

Асноўныя працы:

  1. Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1992 (совм. с А.В.Белым, Н.К.Мышкиным).