Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года



Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі
ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч


Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (12.02.1953, в. Бацвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобласці), вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999-2002), замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2002), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2006), Акадэміі сельскагаспадарчых навук Рэспублікі Казахстан (2010), Латвійскай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (2013), доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2004).

Закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1976). У 1976 – 1979 гг. галоўны эканаміст у калгасе “17 партз’езд” Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1981 г. малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. У 1989 – 1991 гг. дактарант Усесаюзнага (Усерасійскага) НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі (Масква). З 1992 г. загадчык сектара Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, з 1994 г. дырэктар Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 2002 г. Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі, з 2005 г. Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі). У 1997 – 2001 гг. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. віцэ-прэзідэнт, з 2004 г. намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова з 2002 г. акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі. З кастрычніка 2013 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя даследаванні па арганізацыі кіраўніцтва і кіраўніцкай працы ў сельскай гаспадарцы, эфектыўнасці выкарыстання вытворчага патэнцыялу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацыі і эфектыўнага функцыянавання аграрнага рыначнага механізма. Даследуе пытанні тэорыі, метадалогіі і практыкі аграрнай рэформы і фарміравання ў АПК сістэмы рыначных адносін. Вывучае механізм гаспадарча-разліковых і кааператыўных адносін у сельскай гаспадарцы, распрацоўвае тэарэтычныя асновы і практычныя мадэлі гаспадарчага і эканамічнага разліку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, механізмы, метады і методыкі эфектыўнага функцыянавання аграрнага комплексу, прынцыпы і мадэлі навуковай арганізацыі АПК, метады і механізмы забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Адзін з асноўных аўтараў і навуковых кіраўнікоў шэрагу канцэпцый і праграм рэфармавання і развіцця АПК краіны ў новых умовах, у тым ліку Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады і Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011 – 2015 гады.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 22 манаграфій і кніг і больш за 200 брашур і рэкамендацый. Узнагароджаны Ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2011), ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені (2013, Украіна). Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці (2011).

Асноўныя працы:
1. История и экономика "крестьянского вопроса". Мн.: БелНИИ экономики и информации АПК, 1997.
2. Внутрихозяйственный расчет, кооперация, аренда: механизм их эффективного функционирования в новых условиях. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2000.
3. Рыночное развитие агропромышленного комплекса: выводы и предложения. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
4. Экономическая реформа и предпринимательство: эффективные методы. Мн.: БелНИИ аграрной экономики, 2001.
5. Основные объективные законы, закономерности и принципы рыночной экономики. Мн.: Белорусская наука, 2006.
6. Новейшая экономика и организация сельского хозяйства в условиях становления рынка: научный поиск, проблемы, решения. Мн.: Белорусская наука, 2008.
7. Механизм рыночной организации аграрного комплекса: оценка и перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2011.
8. Вопросы рыночного развития АПК: избранные труды: в 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2012-2013.

Літаратура:
1. К 50-летию со дня рождения вице-президента НАН Беларуси Владимира Григорьевича Гусакова // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2003. №1.
2. Владимир Григорьевич Гусаков (К 55-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. №1.
3. Владимир Григорьевич Гусаков (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2013. №1.
4. Биобиблиография ученых Беларуси: Владимир Григорьевич Гусаков. Мн.: Белорусская наука, 2013.
5. Акулик А.К. Академик С.Г. Скоропанов и академик В.Г. Гусаков: грани становления и поиска. Мн.: Беларуская навука, 2013.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі