Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч (н. 06.05.1950, в. Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці), эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар.
Скончыў Бресцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Мінскую ВПШ (1989). З 1972 г. інжынер тэхнічнага аддзела праектнага інстытута "Мінскпраект". З 1973 па 1983 г. на інжынерных і кіраўнічых пасадах у гарадской гаспадарцы г. Мінска. У 1983 г. выбраны старшынёй выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска, у 1984 г. прызначаны намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. З 1985 па 1986 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1986 г. прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З 1990 г. намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванню, першы намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1994 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1995-2001 гг. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2001 г. прэзідэнт, з кастрычніка 2004 г. - Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі. З'яўляецца членам Урада Рэспублікі Беларусь.
Напрамкі навуковай дзейнасці:
Пытанні макраэканомікі, эканамічнай інтэграцыі, эканамічнай бяспекі.
Асноўныя працы:
1. Становление рыночной экономики в Республике Беларусь. Мн.: БГЭУ, 1995.
2. Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
3. Интеграционные экономические процессы в странах СНГ и их интенсификация. Мн., 1998.
4. Научные основы инновационной деятельности. Мн.: Право и экономика, 2003.
5. Национальная безопасность Республики Беларусь: Современное состояние и перспективы. Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
6. Инновационная деятельность в Республике Беларусь: теория и практика. Мн.: Право и экономика, 2004.
7. Источники и перспективы устойчивого экономического роста Беларуси. Мн.: Право и экономика, 2004 (совм. с С.М. Дедковым).
8. Социально-экономическое развитие Республики Беларусь: источники и перспективы устойчивого роста. Мн.: Центр систем. анализа и стратег. исслед. НАН Беларуси, 2005.
9. Управление системой обеспечения экономической безопасности. Мн.: Право и экономика, 2006 (совм. с С.С. Полоником, В.В. Пузиковым).
10. Наука Беларуси на современном этапе. Мн.: Белорусская наука, 2006 (совм. с А.И. Лесниковичем, С.М. Дедковым).
/ Аб акадэміі / Прэзідэнты НАНБ з 1928 года