Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Академики

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Акадэмікі

Янчэўскі

Акадэмік ЯНЧЭЎСКІ Вячаслаў Іванавіч

Вячаслаў Іванавіч Янчэўскі (н.09.07.1948, г.Мінск), матэматык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1990).

Закончыў з адзнакай Белдзяржуніверсітэт (1971). З 1974 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, у 1992 г. в.а. загадчыка аддзела алгебры, з 1993 г. загадчык аддзела алгебры.

Навуковыя працы ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і алгебраічнай К-тэорыі. Прапанаваў адзіны падыход да рашэння задач даследавання структурных уласцівасцей лінейных алгебраічных груп класічнага тыпу. Пабудаваў унітарную і спінорную прыведзеныя К-тэорыі для вылічэння прыведзеных груп Уайтхеда гензелевых канечнамерных алгебр з дзяленнем. Распрацаваў метады апісання спецыяльных нармальных падгруп мультыплікатыўных груп алгебр з інвалюцыямі. Даследаваў пытанні існавання цыклічных інвалюцый у класічных алгебрах з дзяленнем. Распрацаваў метады даследавання градуіраваных алгебр з інвалюцыямі, што дазволіла прапанаваць аднолькавую схему апісання груп Уййтхеда гензелевых цел і цел некамутатыўных рацыянальных функцый. Устанавіў і даказаў законы ўзаемнасці для груп Браўэра палёў функцый крывых над лічбавымі палямі. Рашыў праблему нетрывіяльнасці анізатропных прыведзеных унітарных груп Уайтхеда алгебр з дзяленнем, якім уласцівы ўнітарныя інвалюцыі. Распрацаваў новыя метады даследавання груп рацыянальных кропак лінейных алгебраічных груп, заснаваныя на ўстанаўленні глыбокіх сувязей мультыплікатыўнай структуры алгебр Адзумайі геаметрычных палёў і іх кагамалагічных уласцівасцей, вынікам чаго з’явілася рашэнне шэрагу праблем тэорыі лінейных алгебраічных груп, што знаходзяцца на стыку алгебраічнай К-тэорыі і алгебраічнай геаметрыі.

Прэмія НАН Беларусі 2008 г. за даследаванне структурных асаблівасцей алгебраічных разнастайнасцей.

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. 2 вучэбных дапаможнікаў для матэматычных спецыяльнасцей універсітэтаў.

Асноўныя працы:
1. Янчевский В.И. Приведенная унитарная K-теория и тела над гензелевыми дискретно-нормированными полями. //Изв. АН СССР. Сер. мат. 1978. № 4. С. 879–918.
2. Монастырный А.П., Янчевский В.И. Группы Уайтхеда спинорных групп //Изв. АН СССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1. С.60–96.
3. Yanchevskii V.I. Symmetric and skew-symmetric elements of involutions, associated groups, and the problem of decomposability of involutions // Proceedings of Symposia in Pure Mathematics. Vol. 58.2. P. 431–444.

Галоўная старонка / Члены акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі