Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.01.2020

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная выкарыстанню водна-балотных экасістэм

30 студзеня 2020 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя «Ключавыя пытанні ўстойлівага выкарыстання водна-балотных экасістэм для захавання прыроднай біяразнастайнасці Беларусі. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў”».

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», навуковы каардынатар праекта ПРААН-ГЭФ «Ветландс» Аляксандр Казулін і намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Дзмітрый Грумо.

Аляксандр Казулін спыніўся на праблемных пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямель Палескага рэгіёна з улікам пагодных і кліматычных змен апошніх гадоў, ажыццяўлення праграм па паўторным забалочванні, у тым ліку пры міжнароднай падтрымцы, а таксама на праблеме захавання і аднаўлення іхтыяфаўны прыродных азёр Беларусі. Ён падкрэсліў неабходнасць падключэння мясцовых органаў улады да рашэння дадзенага кола праблем.

Дзмітрый Грумо расказаў пра колькасць і састаў водна-балотных угоддзяў Рэспублікі Беларусь і адзначыў, што на пачатак 2020 г. 26 прыродных тэрыторый маюць статус водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння, 3 аб’екты прызнаныя часткамі трансгранічных водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння: «Прастыр – Прыпяць – Стаход» і «Альманскія балоты – Пераброды» (Беларусь – Украіна), «Котра – Чапкяляй» (Беларусь – Літва). Агульная плошча беларускай сеткі Рамсарскіх тэрыторый (РТ) складае 778,95 тыс. га, або 3,7% тэрыторыі краіны.

Фота В. Лясновай, газета «Навука»