Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.02.2020

Выдавецкі дом «Беларуская навука» прадставіць свае навінкі на ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Выдавецкі дом «Беларуская навука» прадставіць свае навінкі на ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 5 па 9 лютага на пляцоўках Нацыянальнага выставачнага цэнтра (пр-т Пераможцаў, 14).

Акрамя гэтага выдавецтва выступіць арганізатарам шэрагу мерапрыемстваў:

5 лютага ў 16.00 у Доме кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя серыі кніг «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» (чатыры тамы);

6 лютага ў 14.00 на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі доктара сацыялагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Данілава «Академик В.С. Стёпин. Тайна долгого пути...»;

7 лютага ў 14.00 на Цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбудзецца прэзентацыя серыі кніг «Свет вачыма этнолага»: «Христианские праздники, обряды и таинства Беларуси в прошлом и настоящем» (А.У. Верашчагіна), «Этнические традиции национальной кухни Беларуси» (А.В. Гурко, Л.В. Бохан, Н.С. Бункевіч).