6 лютага 2020 г. у 10.00 у Прэзідыуме НАН Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66) пачне работу Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі ў культурнай прасторы ўсходніх славян», прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД, Украінскі фонд культуры, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.