Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.03.2020

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ на прэс-мерапрыемства «Сумесныя распрацоўкі беларускіх і расійскіх вучоных у сферы стварэння перспектыўных матэрыялаў і элементаў касмічных сродкаў»

6 сакавіка 2020 г. (пятніца) у 10:00 у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. П. Броўкі, 15) пройдзе выязное прэс-мерапрыемства «Сумесныя распрацоўкі беларускіх і расійскіх вучоных у сферы стварэння перспектыўных матэрыялаў і элементаў касмічных сродкаў. Рэалізацыя праграмы Саюзнай дзяржавы “Тэхналогія-СД”». У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ да асвятлення падзеі.

Акрэдытацыя да 4 сакавіка па тэл.: 220-22-53, 327-79-16.