Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.03.2020

Беларускія палярнікі даслалі відэавіншаванне з Днём жанчын

Удзельнікі дванаццатай Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуюць жанчын Нацыянальнай акадэміі навук і ўсёй краіны з надзвычай добрым святам – 8 сакавіка: «Каманда 12 Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з 8 сакавіка цудоўным жанчынам НАН Беларусі і ўсёй краіны. Мужчыны дораць вам кветкі, дзеля вас здзяйсняюць подзвігі, пішуць вершы, складаюць песні! Жадаем вам лавіць захопленыя позіркі, адчуваць любоў, клопат і павагу мужчын кожны дзень! З любоўю з Антарктыды! Каманда 12 БАЭ».

У якасці падарунка беларускія палярнікі даслалі відэавіншаванне, спецыяльна падрыхтаванае для дарагіх і любімых жанчын.